Вы праглядаеце журнал [info]siarzh

сонца ўзыдзе!

самотная чайка на адной лапцы
стаіць на парапеце сьвіслачы
вецер сьвічша й
мужык у вязанай шапцы
што ідзе міма, кідае недапалак
дакурыць вецер кідаецца
чайка бедная ледзь ня ўпала

на нябачных мыліцах
калдыбае неба
раз-пораз спыніцца
і ганебна нейк
пазірае

сьнег
сілы волі ня мае
хлюпае пад падэшвамі
злыдзень

буду лепшым і
сонца ўзыдзе :)

!

сьвет падзелены на 4 часткі
усюды пасткі між імі масткі
компас паказвае без сумневаў
туды дзе ты

* * *

калі птушкі кідаюць
свае гнёзды
і адлятаюць

дрэвы вераць -
яны паляцелі ў вырай
і не сумуюць

усю зіму
яны жывуць
надзеяй

але ня ўсе
кідаюць свае гнёзды
дзеля таго
каб вярнуцца з выраю

* * *

цягнік спыняецца нечакана
пасярод поля
сонца
дагарае паволі
на кончыках яго валасоў
за вакном
абшарпаная сцяна
нейкі будынак
стары ня вельмі
дрэмле

раптам

нібыта чайка
выкідваецца з вакна -
насыпка
у руцэ -
з рукі
вырываецца
белымі крыламі
адчайна
паветра драпае

будынак дрэмле
краты
на яго вачах

Частка 23. Глінда здзяйсняе Даротчына жаданне (урывак)


- Твае Срэбныя Чаравічкі перанясуць цябе праз пустыню, - адказала Глінда. ¬– Няўжо ты ня ведала пра іх чароўную сілу? Ты б здолела вярнуцца назад да цёткі Эмы яшчэ ў той жа ж дзень, калі патрапіла ў нашу краіну.
- Але тады б я ніколі не атрымаў сваіх цудоўных глуздоў! – ускрыкнуў Страшыдла. – Я так бы і застаўся вісець пасярод кукурузнага поля да канца жыцця!
- А я б не атрымаў такога цёплага сэрца, - сказаў Жалезны Дрывасек. – І так бы і стаяў заіржавелы пасярод лесу пакуль стаіць гэты свет.
- А я б назаўсёды так і застаўся баязліўцам, - зазначыў Леў, - і нікто са звяроў у лесе ніколі б не сказаў мне добрага слова.
- Усё гэта праўда, - пагадзілася Даротка. – І я таксама вельмі рада, што змагла вам нечым дапамагчы, даражэнькія мае сябры. Але цяпер вашыя жаданні здзейсніліся і кожны з вас мае сваё валадарства, і я магу нарэшце вярнуцца дадому.
- Срэбныя Чаравічкі надзеленыя магутнай сілай, - сказала Добрая чараўніца. – І адно з самых дзівосных цудаў, якое яны могуць зрабіць, гэта перанесці цябе куды заўгодна ўсяго за тры крокі, так што і вокам не паспееш мігнуць. Усё што трэба табе зрабіць – гэта тройчы цокнуць абцасам аб абцас і загадаць чаравічкам, куды ты хочаш патрапіць.
- Калі гэта так проста, - узрадвалася Даротка, - я зараз жа папрашу іх перанесці мяне дамоў.
Яна падбегла да Льва, абхапіла рукамі ягоную вялікую грыву Льва і пацалавала, пяшчотна гладзячы яго па галаве. Затым яна пацалавала Жалезнага Дрывасека, які тут жа ж разрыдаўся самым небяспечным для сваіх сушчэпаў чынам. Страшыдлу ж цалаваць яна не стала, а моцна абняла, прыціснуўшыся шчакой да ягонага мяккаяга, набітага саломай цела, і зразумела, што сама плача, разумеючы, што больш ніколі не ўбачыць сваіх любых і надзейных сяброў.
Добрая Глінда ўстала са свайго пасаду і спусцілася ўніз, каб таксама пацалаваць дзяўчынку на развітанне, і Даротка многа падзякавала ёй за ўсю тую дабрыню і любоў, якой яна абдарыла яе і ейных сяброў.
Нарэшце Даротка ўрачыста ўзяла на рукі Татосіка і, ячшэ раз з усімі развітаўшыся, тройчы цокнула пяткамі і прамовіла:
- Аднясіце мяне дамоў, да цётачкі Эмы!
І ў тое ж імгенне яе ўзняло ў паветра і панесла наперад, ды так хутка, што яна нічога не бачыла і не чула, акрамя свісту ветра.
Срэбныя Чаравічкі зрабілі роўна тры крокі і спыніліся, але так раптоўна, што яна некалькі разоў перакулілася праз галаву па па зялёнай лугавіне.
Ачомаўшыся, яна села і агледзелася.
- Божачкі! – усклікнула яна радасна.
Яна сядзела пасярод бяскрайняга канзаскага стэпу, а акурат перад ёй была ферма дзядзечкі Генры і новы дом, які ён паставіў пасля таго, як стары знесла віхраслупам. Тут жа, у двары ля хлява цяпер даіў карову і сам дзядька Генры. Пазнаўшы родны дом, Татосік саскочыў з Даротчыных рук і, зацята гаўкаючы, кінуўся на двор.
Даротка паднялася на ногі, і толькі цяпер заўважыла, што стаіць у адных шкарпэтках. Срэбныя Чаравічкі, відаць, зваліліся, пакуль яна ляцела, і назаўсёды згубіліся ў пустыні.


Частка 24 (апошняя). Родны дом


Цётачка Эма толькі што выйшла з дому, каб паліць кабачкі, калі, зірнуўшы ў поле, убачыла, што насутрач ёй бяжыць Даротка.
- Мая ты любачка! – радасна закрычала яна, моцна сціскаючы дзяўчынку ў абдымках і шчодра пакрываючы ейны твар пацалункамі: - Дзе ж ты ўвесь гэты час была?
- У Чароўнай Краіне Оз, цётачка, - адказала Даротка, - і Татосік са мной быў. О! цётачка Эма! Як жа ж я рада, што я зноў дома!


Just did it!


папярэднія ўрыкі перакладу:
Чараўнік краіны Оз. Частка 1. Віхраслуп
Чараўнік краіны Оз. Частка 12. Пошукі Злой Вядзьмаркі (урывак)

справядлівасць?

"Скульптор Виктория Соломонович специализировалась на создании гипсовых скульптур Павлика Морозова, которые в массовом порядке устанавливались в парках. У одного из гипсовых Морозовых подвёл каркас и он обрушился на своего скульптора, убив её гипсовым горном"

прапусці...

будзьце ўважлівыя на дарозе

Tags:

шарык

шарык :)

SUPERMAN, SPIDERMAN AND ROBOCOP

з напісанага, але непрачытанага на ангельскамоўным слэме


I’ll tell you a story
of fame and glory
without a happy end
An honest and kind
a good friend of mine
has recently been there

One night he was sad
He can’t sleep instead
He decided to go for a walk

He went to a bar
And ordered a bottle of whiskey
He drank and suddenly saw

In the gloomy corner of the bar
Three were sitting
He recognized them:
Superman, Spiderman and Robocop
They were sipping Budweiser and
Their table was covered
With empty bottles
They were talking quietly
But my friend heard it

- We all got old, - Superman said. –
For me, I can’t fly as fast
As I used to
When I was young.
go on, Superman! )

[вернемся]

ніколі ня хопіць болю і шырыні
умясьціць у сябе ўсё тое
што хацелася б умясьціць

хтосьці плача
а хтосьці ад смагі
гатовы і сьлёзы піць

настане дзень
і дажджавыя кроплі
па шыбінах папаўзуць
угору

вяртаючыся ў далячынь

і мы таксама
вернемся
далібог

вернемся )